гу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Рытмічна калыхацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.

Г. на арэлях.

Г. на марскіх хвалях.

|| аднакр. гушкану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. гу́шканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́шкацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гу́шкаюся гу́шкаемся
2-я ас. гу́шкаешся гу́шкаецеся
3-я ас. гу́шкаецца гу́шкаюцца
Прошлы час
м. гу́шкаўся гу́шкаліся
ж. гу́шкалася
н. гу́шкалася
Загадны лад
2-я ас. гу́шкайся гу́шкайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час гу́шкаючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гу́шкацца несов., разг. кача́ться (на качелях и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. Галавач. На хвалях гушкаецца мяч. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Гушкацца некаторы час.

П. на арэлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пачаць гушкацца моцна, не спыняючыся (на гушкалцы).

|| незак. разгу́шквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́шканне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гушкаць і гушкацца. Гушканне на арэлях.

2. Стан паводле знач. дзеясл. гушкацца. Гушканне на хвалях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гушкану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да гушкацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гушкану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Аднакр. да гушкацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́бкі, -ая, -ае.

1. Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі.

Зыбкае балота.

Зыбкая кладка.

2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

Зыбкая паверхня возера.

|| наз. зы́бкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)