гу́ны, -аў, адз. гун, -а, м.

Група старажытных цюркамоўных плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́ны, ‑аў; адз. гун, ‑а, м.

Аб’яднанні качавых плямён Цэнтральнай Азіі, якія ўварваліся ў пачатку нашай эры ў Еўропу і пазней рассяліліся па розных краінах.

[Лац. Hunni.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гун,

гл. гуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́нны ист. гу́ны, -наў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гу́н гу́ны
Р. гу́на гу́наў
Д. гу́ну гу́нам
В. гу́на гу́наў
Т. гу́нам гу́намі
М. гу́не гу́нах

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)