працверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца цвярозым; працверазіцца. Капітан Гумоўскі напалохаўся і працверазеў. Броўка. Чуліся выпадковыя несуладныя стрэлы і крыкі — п’яныя адразу працверазелі, рызыканты беглі, як зайцы. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; зак.

Суняць свой неспакой, хваляванне, узбуджанасць; супакоіцца. Успамінаючы ўчарашнія Казюковы пагрозы, Каетан Гумоўскі ніяк не мог заспакоіцца. Броўка. Конь паставіў вушы, высока падняў галаву, але зараз жа заспакоіўся і захрумстаў траву. Колас. // на чым і без дап. Разм. Задаволіцца дасягнутым; стаць бестурботным, абыякавым. Заспакоіцца на дасягнутым. □ Мы вельмі заспакоіліся за часы вучобы, ад жыцця адарваліся. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)