гульта́йства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. гульта́йства
Р. гульта́йства
Д. гульта́йству
В. гульта́йства
Т. гульта́йствам
М. гульта́йстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гульта́йства ср. лентя́йничанье; ле́ность ж., лень ж.; пра́здность ж., безде́льничанье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гульта́йства, ‑а, н.

Паводзіны гультая; бяздзейнасць, лянота. Гультайства і лянота — два сябры. З нар. Народ не церпіць пустаслоўя, няўмельства, гультайства. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лайда́цтва, -а, н. (разм.).

Гультайства, бяздзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абібо́цтва, -а, н. (разм., неадабр.).

Гультайства.

Абібоцтвам сям’ю не накорміш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́насць, -і, ж. (разм.).

Адсутнасць жадання працаваць, схільнасць да гультайства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

байба́цтва, ‑а, н.

Разм. Тое, што і гультайства, абібоцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згульта́йваць

‘прыводзіць каго-небудзь да гультайства’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. згульта́йваю згульта́йваем
2-я ас. згульта́йваеш згульта́йваеце
3-я ас. згульта́йвае згульта́йваюць
Прошлы час
м. згульта́йваў згульта́йвалі
ж. згульта́йвала
н. згульта́йвала
Загадны лад
2-я ас. згульта́йвай згульта́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час згульта́йваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хваро́ба, -ы, мн. -ы, -ро́б, ж.

1. Парушэнне нармальнай дзейнасці арганізма, недамаганне.

2. перан. Дрэнная схільнасць да чаго-н.; недахоп.

Гультайства — гэта х.

|| прым. хваро́бны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Хваробныя мікробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́дырничество ло́дарнічанне, -ння ср., гульта́йства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)