Гульбі́шча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Гульбі́шча
Р. Гульбі́шча
Д. Гульбі́шчу
В. Гульбі́шча
Т. Гульбі́шчам
М. Гульбі́шчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гу́льбішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гу́льбішча гу́льбішчы
Р. гу́льбішча гу́льбішчаў
гу́льбішч
Д. гу́льбішчу гу́льбішчам
В. гу́льбішча гу́льбішчы
Т. гу́льбішчам гу́льбішчамі
М. гу́льбішчы гу́льбішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гу́льбішча ср., прост. гу́льбище

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́льбішча, ‑а, н.

1. Разм. Гулянка, гулянне. Падыходзілі старыя, глядзелі на гульбішча і скокі, а самі гаварылі стала і сур’ёзна аб вясне і аб ураджаі. Каваль.

2. Уст. Месца народнага гуляння. А наводдаль, у баку ад публічнага гульбішча, віднеліся купальні. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́льбище уст., прост. гу́льбішча, -шча ср., ігры́шча, -ча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ігры́шча ’вечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус. дыял. и́гри́ще ’гулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр. гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск. igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш. hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац. ihrisko ’тс’, славен. igrišče ’тс’, серб.-харв. ѝгрӣште ’тс’, балг. игри́ще ’тс’, макед. игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав. игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус. игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел. игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл. *jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)