гужавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гуж.

2. Які выконваецца жывой цяглавай сілай.

Г. транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гужа́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гужа́вы гужа́вая гужа́вае гужа́выя
Р. гужа́вага гужа́вай
гужа́вае
гужа́вага гужа́вых
Д. гужа́ваму гужа́вай гужа́ваму гужа́вым
В. гужа́вы (неадуш.) гужа́вую гужа́вае гужа́выя (неадуш.)
Т. гужа́вым гужа́вай
гужа́ваю
гужа́вым гужа́вымі
М. гужа́вым гужа́вай гужа́вым гужа́вых

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гужавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гужавы́ гужава́я гужаво́е гужавы́я
Р. гужаво́га гужаво́й
гужаво́е
гужаво́га гужавы́х
Д. гужаво́му гужаво́й гужаво́му гужавы́м
В. гужавы́ (неадуш.)
гужаво́га (адуш.)
гужаву́ю гужаво́е гужавы́я (неадуш.)
гужавы́х (адуш.)
Т. гужавы́м гужаво́й
гужаво́ю
гужавы́м гужавы́мі
М. гужавы́м гужаво́й гужавы́м гужавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гужавы́ гужево́й;

г. тра́нспарт — гужево́й тра́нспорт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гужавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да гужа. Гужавая пятля.

2. Які выконваецца жывой цяглавай сілай на калёсах або санях. Гужавыя перавозкі. Гужавая павіннасць. // Які складаецца з калёс, саней і жывой цяглавай сілы. Гужавы транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуж, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Скураная ці вераўчаная пятля ў хамуце, пры дапамозе якой прымацоўваюць аглоблі да дугі.

Узяўся за г. — не кажы, што не дуж (прыказка).

|| прым. гужавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гужево́й гужавы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гужава́ты м., см. гужа́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́нспарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі. Чыгуначны транспарт. Аўтамабільны транспарт. Гарадскі транспарт.

2. Перавозка чаго‑н. Транспарт нафты хімічным заводам. // Кніжн. Дастаўка чаго‑н. чым‑н. Транспарт газаў кроўю.

3. Партыя атрыманых або прызначаных для перавозкі грузаў. Транспарт з літаратурай паспяхова дайшоў да прызначанага месца.

4. Абоз або сукупнасць якіх‑н. сродкаў для перавозкі спецыяльнага прызначэння. Санітарны транспарт. Артылерыйскі транспарт.

5. Судна ваеннага флоту для перавозкі грузаў і людзей. Мінны транспарт. Дэсантны транспарт.

•••

Гужавы транспарт — від транспарту, у якім цяглавай сілай з’яўляецца жывёла (коні, валы, вярблюды і пад.).

[Ад лац. transportare — пераносіць, перавозіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)