губерна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Начальнік якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі ў некаторых краінах.

|| прым. губерна́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

губерна́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. губерна́тар губерна́тары
Р. губерна́тара губерна́тараў
Д. губерна́тару губерна́тарам
В. губерна́тара губерна́тараў
Т. губерна́тарам губерна́тарамі
М. губерна́тару губерна́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

губерна́тар м. губерна́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

губерна́тар, ‑а, м.

1. Начальнік губерні у дарэвалюцыйнай Расіі.

2. Вышэйшая службовая асоба тэрытарыяльнай адзінкі (штата, дэпартамента і інш.) у сучасных буржуазных дзяржавах.

[Лац. gubernator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́цэ-губерна́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́цэ-губерна́тар ві́цэ-губерна́тары
Р. ві́цэ-губерна́тара ві́цэ-губерна́тараў
Д. ві́цэ-губерна́тару ві́цэ-губерна́тарам
В. ві́цэ-губерна́тара ві́цэ-губерна́тараў
Т. ві́цэ-губерна́тарам ві́цэ-губерна́тарамі
М. ві́цэ-губерна́тару ві́цэ-губерна́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генера́л-губерна́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. генера́л-губерна́тар генера́л-губерна́тары
Р. генера́л-губерна́тара генера́л-губерна́тараў
Д. генера́л-губерна́тару генера́л-губерна́тарам
В. генера́л-губерна́тара генера́л-губерна́тараў
Т. генера́л-губерна́тарам генера́л-губерна́тарамі
М. генера́л-губерна́тару генера́л-губерна́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генера́л-губерна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У царскай Расіі: чыноўнік мясцовай адміністрацыі з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай, які стаяў на чале генерал-губернатарства.

2. У краінах Садружнасці нацый: прадстаўнік англійскага манарха, які лічыцца кіраўніком дзяржавы.

|| прым. генера́л-губерна́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́цэ-губерна́тар м. ви́це-губерна́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генера́л-губерна́тар м., ист. генера́л-губерна́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генера́л-губерна́тар, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік генерал-губернатарства, надзелены вышэйшай ваеннай і адміністрацыйнай уладай.

2. У дзяржавах (былых дамініёнах), якія ўваходзяць у склад брытанскай Садружнасці — прадстаўнік англійскага караля (каралевы), які лічыцца галавою дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)