грэ́шны, -ая, -ае.

Які многа награшыў або поўны граху, грахоў.

Г. чалавек.

Грэшныя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́шны грэ́шная грэ́шнае грэ́шныя
Р. грэ́шнага грэ́шнай
грэ́шнае
грэ́шнага грэ́шных
Д. грэ́шнаму грэ́шнай грэ́шнаму грэ́шным
В. грэ́шны (неадуш.)
грэ́шнага (адуш.)
грэ́шную грэ́шнае грэ́шныя (неадуш.)
грэ́шных (адуш.)
Т. грэ́шным грэ́шнай
грэ́шнаю
грэ́шным грэ́шнымі
М. грэ́шным грэ́шнай грэ́шным грэ́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грэ́шны

1. гре́шный, грехо́вный;

~ныя ду́мкі — гре́шные (грехо́вные) мы́сли;

2. разг., в знач. сказ. гре́шен;

~ным чы́нам — гре́шным де́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.

1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца. Колас. // Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.

2. у знач. вык. Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай. Галавач.

•••

Грэшным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Грэшны чалавек.

|| ж. грэ́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грехо́вный уст. грэ́шны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гре́шный грэ́шны;

грешным делом в знач. вводн. сл. грэ́шным чы́нам, прызнаю́ся, гре́шный челове́к уст. грэ́шны чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́шнік, ‑а, м.

Грэшны чалавек. Праведніку — у рай ляжыць дарога, Грэшніку — у пекла: выбірай. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непра́ведный уст.

1. (несправедливый) несправядлі́вы;

2. рел., перен. няпра́ведны; (грешный) грэ́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечести́вый

1. прил. грэ́шны, пага́ны, бязбо́жны, бязбо́жніцкі;

2. сущ., см. нечести́вец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)