Грэ́цкія

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. Грэ́цкія
Р. Грэ́цкіх
Д. Грэ́цкім
В. Грэ́цкія
Т. Грэ́цкімі
М. Грэ́цкіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грэ́цкі

‘прыгатаваны з грэчкі’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́цкі грэ́цкая грэ́цкае грэ́цкія
Р. грэ́цкага грэ́цкай
грэ́цкае
грэ́цкага грэ́цкіх
Д. грэ́цкаму грэ́цкай грэ́цкаму грэ́цкім
В. грэ́цкі (неадуш.)
грэ́цкага (адуш.)
грэ́цкую грэ́цкае грэ́цкія (неадуш.)
грэ́цкіх (адуш.)
Т. грэ́цкім грэ́цкай
грэ́цкаю
грэ́цкім грэ́цкімі
М. грэ́цкім грэ́цкай грэ́цкім грэ́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грэ́цкі

‘састаўная частка складаных назваў’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́цкі грэ́цкая грэ́цкае грэ́цкія
Р. грэ́цкага грэ́цкай
грэ́цкае
грэ́цкага грэ́цкіх
Д. грэ́цкаму грэ́цкай грэ́цкаму грэ́цкім
В. грэ́цкі (неадуш.)
грэ́цкага (адуш.)
грэ́цкую грэ́цкае грэ́цкія (неадуш.)
грэ́цкіх (адуш.)
Т. грэ́цкім грэ́цкай
грэ́цкаю
грэ́цкім грэ́цкімі
М. грэ́цкім грэ́цкай грэ́цкім грэ́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гре́чневый грэ́цкі;

гре́чневая крупа́ грэ́цкія кру́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́дрыца, ‑ы, ж.

Крупы з абадраных цэлых зярнят, пераважна грэцкія. Крупеня з ядрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Травяністая меданосная расліна сямейства грэчкавых, а таксама зерне гэтай расліны, з якога робяць крупы і муку.

|| прым. грэ́чкавы, -ая, -ае і грэ́цкі, -ая, -ае.

Грэчкавы мёд.

Сямейства грэчкавых (наз.). Грэцкія крупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́цкі 1, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з зерня грэчкі. Грэцкія крупы. Грэцкая мука.

грэ́цкі 2, ‑ая, ‑ае.

Як састаўная частка некаторых складаных пазваў. Грэцкі арэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́р’е, ‑я, н.

1. Падворак. Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся старыя колы, бараны, кавалкі ржавага жалеза. Марціновіч.

2. Заезны двор.

3. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру або архірэю. [Дзяўчына:] — Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́крупне ’высеўкі’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж падкру́пніца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), падкру́пʼя ’дробныя грэцкія крупы’ (Бяльк.). Рус. подкрупка ’мука, высеяная з крупаў’, подкру́пье ’тс’. Першапачаткова, магчыма, покрупʼе з далейшым пераходам ‑пʼе ў ‑пне. Семантыка: тое, што застаецца ’па крупах’, г. зн. пасля таго, як зерне змелена. Да по- і крупы (гл.). Формы з пад‑, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі з семантыкай ’нібы крупы; не зусім крупы’, параўн. под- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка. / ‑у, у знач. зб. Міндалевы, мускатны арэх. // ‑а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).

2. ‑а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.

3. ‑у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.

4. ‑у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.

•••

Арэх-свістун — пусты арэх.

Зарабіць на арэхі гл. зарабіць.

Моцны арэх — пра што‑н. цяжкае для дасягнення, авалодання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)