грэ́бціся, грабу́ся, грабе́шся, грабе́цца; грабёмся, грабяце́ся, грабу́цца; гро́бся, грэ́блася; грабі́ся; незак.
Капацца, разграбаць што-н. пальцамі, лапамі.
Г. ў пяску.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грэ́бціся
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
грабу́ся |
грабё́мся |
| 2-я ас. |
грабе́шся |
грабяце́ся |
| 3-я ас. |
грабе́цца |
грабу́цца |
| Прошлы час |
| м. |
гро́бся |
грэ́бліся |
| ж. |
грэ́блася |
| н. |
грэ́блася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
грабі́ся |
грабі́цеся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
грэ́бціся несов.
1. копа́ться, разгреба́ть;
г. ў пяску́ — копа́ться в песке́;
2. страд. грести́сь; см. грэ́бці 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грэ́бціся і грабці́ся, грабуся, грабешся, грабецца; грабёмся, грабяцеся; пр. гробся, граблася і граблася, грэблася і граблося; незак.
1. Капацца, разграбаць што‑н. лапамі, пальцамі. Пасярод вуліцы заклапочана грабецца вялізны певень з чарадою кур — шукаюць спажывы. Палтаран. [Мацевіха] была на полі. Юрка гробся ў зямлі побач з ёю. Чорны.
2. Разм. Плысці, пасоўвацца, грабучы чым‑н. Грэбціся да берага. □ Павольна адзінокі параходзік Грабецца супраць круталобых хваль. Блатун. // перан. Імкнуцца да чаго‑н., пераадольваючы цяжкасці. — Не ў мае пяцьдзесят пяць год такую прамудрасць засвойваць, няхай ужо сыны мае.. на гэту справу грабуцца. Лынькоў.
3. Зал. да грэбці (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Грэбціся, корпацца. — Наляціць Доньку ад камандзіра, — пачуў .. [Дзямід Сыч] за сваёй спіною ажыўлены голас Ражанскага, — грэбаецца, як тая курыца. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)