грэ́баваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; незак.

Быць грэблівым у адносінах да каго-, чаго-н., адчуваць агіду.

Ён нічым не грэбуе.

|| зак. пагрэ́баваць, -бую, -буеш, -буе; -буй.

|| наз. грэ́баванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́баваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. грэ́бую грэ́буем
2-я ас. грэ́буеш грэ́буеце
3-я ас. грэ́буе грэ́буюць
Прошлы час
м. грэ́баваў грэ́бавалі
ж. грэ́бавала
н. грэ́бавала
Загадны лад
2-я ас. грэ́буй грэ́буйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час грэ́буючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грэ́баваць несов. бре́згать, гнуша́ться; пренебрега́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

Адчуваць агіду, з пагардай адносіцца да каго‑, чаго‑н. Лукаш не грэбаваў нічым, падбіраў усё, што можна было ў рот узяць. Лобан. Юля добры аграном, любіць сваю справу, не грэбуе ніякай работай. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грэ́бавацьгрэбаваць’. Укр. гре́бувати, гре́бати, рус. греба́ть, грёбать. Фасмер (1, 454) параўноўвае з чэш. hřebati ’сварыцца, лаяць’ і далей з рус. гребу́ (так і Бернекер, 1, 348). Падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109 (пад *grebati, *grěbati). Лічыцца, што значэнне ’грэбаваць’, ’лаяць’ развілося з ’капаць, капацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагрэ́баваць гл. грэбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагрэ́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе.

Зак. да грэбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манкі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак. (уст.).

Нядбайна аднесціся да каго-, чаго-н., пагрэбаваць (грэбаваць) чым-н.

М. службовымі абавязкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бре́згать несов. грэ́баваць; га́дзіцца, гі́дзіцца, бры́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнуша́ться несов. грэ́баваць (кім, чым), цура́цца (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)