грыму́чы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
грыму́чы |
грыму́чая |
грыму́чае |
грыму́чыя |
| Р. |
грыму́чага |
грыму́чай грыму́чае |
грыму́чага |
грыму́чых |
| Д. |
грыму́чаму |
грыму́чай |
грыму́чаму |
грыму́чым |
| В. |
грыму́чы (неадуш.) грыму́чага (адуш.) |
грыму́чую |
грыму́чае |
грыму́чыя (неадуш.) грыму́чых (адуш.) |
| Т. |
грыму́чым |
грыму́чай грыму́чаю |
грыму́чым |
грыму́чымі |
| М. |
грыму́чым |
грыму́чай |
грыму́чым |
грыму́чых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
грыму́чы, -ая, -ае.
1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.
Грымучыя калёсы.
2. Шумны, гучны.
Г. аркестр.
○
Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.
Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грыму́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум. Грымучы млын. □ З гор бягуць ручаі грымучыя. Бураўкін. Грымучае полымя імкліва кацілася па лесе. Шчарбатаў. Бумажкоў акідае вачамі грымучую калону нямецкіх танкаў. Чорны.
2. Шумны, гучны. Грымучы голас. □ З грудзей нашых панясецца Вір песень грымучых І ў адзін голас зліецца, У адзін магучы. Купала.
•••
Грымучая змяя гл. змяя.
Грымучая ртуць гл. ртуць.
Грымучы газ гл. газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ячме́нь 1, ‑ю, м.
1. Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на прыгатаванне круп, мукі, соладу, на корм жывёле і пад. Жыта ўжо зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ.
2. Зерне гэтай расліны. Млын меле, млын меле Ячмень гэты зорны, Аж ходарам ходзяць Грымучыя жорны. Танк.
ячме́нь 2, ‑ю, м.
Вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек. Ячмень на воку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)