грылья́ж, -у, м.

Гатунак шакаладных цукерак з пражанымі арэхамі і цукрам.

|| прым. грылья́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грылья́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. грылья́ж
Р. грылья́жу
Д. грылья́жу
В. грылья́ж
Т. грылья́жам
М. грылья́жы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грылья́ж, -жу м. грилья́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грылья́ж, ‑у, м.

Сорт цукерак з падсмажанымі арэхамі і міндалём.

[Фр. grillage — смажанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грилья́ж грылья́ж, -жу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)