гро́нка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
гро́нка |
гро́нкі |
| Р. |
гро́нкі |
гро́нак |
| Д. |
гро́нцы |
гро́нкам |
| В. |
гро́нку |
гро́нкі |
| Т. |
гро́нкай гро́нкаю |
гро́нкамі |
| М. |
гро́нцы |
гро́нках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
язмі́н, -у, м.
Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі.
|| прым. язмі́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ляўко́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.
Садовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі, сабранымі ў гронкі.
|| прым. ляўко́ніевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чаро́мха, -і, ДМ -мсе, ж.
Дрэва ці куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі пахучымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі.
|| прым. чаро́мхавы, -ая, -ае.
Ч. куст.
Чаромхавае варэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гронкападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны да гронкі. Гронкападобнае суквецце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крапі́нец, ‑нцу, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства крапінцовых з кветкамі, сабранымі ў гронкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Скопішча пладоў або кветак на адной галінцы. Гронка вінаграду. □ Неяк адразу пацяжэлі ад .. крывянога соку гронкі каліны. Паслядовіч. За платамі заблытаныя дажджом і набрынялыя гронкі бэзавых кветак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крапінцо́выя, ‑ых.
Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых травяністых або кустовых раслін з кветкамі, сабранымі ў каласы або гронкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сафо́ра, ‑ы, ж.
Шматгадовая расліна сямейства бабовых з непарнаперыстымі лісцямі і кветкамі, сабранымі ў гронкі або мяцёлкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра, нескл., н.
Насценнае асвятляльнае прыстасаванне. У паркеце адсвечваліся ножкі крэслаў, халодныя грані калонаў, гронкі вясёлкавых бра. Скрыган.
[Фр. bras — рука.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)