граф, -а, мн. гра́фы, -аў, м.

Дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| ж. графі́ня, -і, мн. -і, -фінь.

|| прым. гра́фскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́ф

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гра́ф гра́фы
Р. гра́фа гра́фаў
Д. гра́фу гра́фам
В. гра́ф гра́фы
Т. гра́фам гра́фамі
М. гра́фе гра́фах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гра́ф

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гра́ф гра́фы
Р. гра́фа гра́фаў
Д. гра́фу гра́фам
В. гра́фа гра́фаў
Т. гра́фам гра́фамі
М. гра́фе гра́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

граф м. граф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

граф граф, род. гра́фа м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

граф, ‑а, м.

Дваранскі тытул у дарэвалюцыйнай Расіі і Заходняй Еўропе, вышэйшы за баронскі. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Ням. Graf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Графграф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъграф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

...граф, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: а) які займаецца апісаннем прадмета, паказанага ў першай частцы, напрыклад: бібліёграф, этнограф; б) які займаецца графічным узнаўленнем з дапамогай сродкаў, паказаных у першай частцы, напрыклад: пітограф, фатограф; в) які запісвае тое, што паказана ў першай частцы (пра апараты і інш.), напрыклад: сейсмограф, фанограф.

[Ад грэч. graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

графа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. графа́ гра́фы
графы́
Р. графы́ гра́ф
Д. графе́ гра́фам
В. графу́ гра́фы
графы́
Т. графо́й
графо́ю
гра́фамі
М. графе́ гра́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

графа́, -ы́, мн. гра́фы і (з ліч. 2, 3, 4) графы́, граф, ж.

1. Палоска або слупок на лісце паперы, абазначаныя дзвюма вертыкальнымі лініямі.

2. Раздзел тэксту; рубрыка.

Г. ў анкеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)