гра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адбітак з часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі, а таксама сама частка такога набору.

Чытаць гранкі.

|| прым. гра́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гра́нка гра́нкі
Р. гра́нкі гра́нак
Д. гра́нцы гра́нкам
В. гра́нку гра́нкі
Т. гра́нкай
гра́нкаю
гра́нкамі
М. гра́нцы гра́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гра́нка ж., тип. гра́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́нка полигр. гра́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адбітак часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі; сама частка такога набору. Заранік пайшоў у сельгасаддзел знаёміцца з планамі, матэрыяламі, гранкамі набраных у чарговы нумар артыкулаў і заметак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)