грандыёзны, -ая, -ае.

Магутны, велічны.

Г. план.

Грандыёзная будоўля.

|| наз. грандыёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грандыё́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грандыё́зны грандыё́зная грандыё́знае грандыё́зныя
Р. грандыё́знага грандыё́знай
грандыё́знае
грандыё́знага грандыё́зных
Д. грандыё́знаму грандыё́знай грандыё́знаму грандыё́зным
В. грандыё́зны (неадуш.)
грандыё́знага (адуш.)
грандыё́зную грандыё́знае грандыё́зныя (неадуш.)
грандыё́зных (адуш.)
Т. грандыё́зным грандыё́знай
грандыё́знаю
грандыё́зным грандыё́знымі
М. грандыё́зным грандыё́знай грандыё́зным грандыё́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грандыёзны грандио́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грандыёзны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, магутны, велічны. Уся наша краіна — грандыёзная камуністычная будоўля. Машэраў. Новыя, сацыялістычныя адносіны ў краіне абумовілі новыя адносіны да працы мільёнаў рабочых і сялян, і вынікі гэтай працы былі грандыёзныя. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грандио́зный грандыёзны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. космас.

2. перан. Грандыёзны, велізарны.

Касмічныя маштабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытані́чны, -ая, -ае (высок.).

1. Які вызначаецца вялікай фізічнай або духоўнай сілай, розумам, талентам; уласцівы тытану¹ (у 2 знач.).

2. Вялікі па сіле, размаху; грандыёзны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́лічны, -ая, -ае.

1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці; грандыёзны.

Велічная мэта.

В. помнік.

2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.

Велічная поза.

В. позірк.

|| наз. ве́лічнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) у мільён разоў большы за адзінку, указаную ў другой частцы слова, напр.: мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;

2) вялікі, гіганцкі, грандыёзны, напр.: мегаліт, мегаспора, мегаполіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манумента́льны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да стварэння манументаў, помнікаў, да афармлення архітэктурных збудаванняў.

2. Велічны, грандыёзны, які ўражвае сваёй велічынёй, магутнасцю.

М. будынак.

3. Грунтоўны, глыбокі па змесце.

М. твор.

Манументальнае даследаванне.

|| наз. манумента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)