грана́т

‘каштоўны камень’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. грана́т
Р. грана́ту
Д. грана́ту
В. грана́т
Т. грана́там
М. грана́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грана́т

‘фруктовае дрэва і плод’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грана́т грана́ты
Р. грана́та грана́таў
Д. грана́ту грана́там
В. грана́т грана́ты
Т. грана́там грана́тамі
М. грана́це грана́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грана́т², -у, Ма́це, м.

Мінерал класа сілікатаў каштоўны камень пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

Г. бранзалет.

Г. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грана́т¹, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвае дрэва ці куст сямейства чальчаковых, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грана́т I м., бот. грана́т

грана́т II, -ту м., мин. грана́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грана́тI бот. грана́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грана́тII мин. грана́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грана́т 1, ‑а, М ‑наце, м.

1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.

2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.

[Лац. granatum.]

грана́т 2, ‑у, М ‑наце, м.

Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.

[Лац. granatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грана́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грана́та грана́ты
Р. грана́ты грана́т
Д. грана́це грана́там
В. грана́ту грана́ты
Т. грана́тай
грана́таю
грана́тамі
М. грана́це грана́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карбу́нкул, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Гнойнае запаленне скуры і падскурнай клятчаткі.

2. -у. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат (уст.).

|| прым. карбункулёзны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)