грама́дскасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. грама́дскасць
Р. грама́дскасці
Д. грама́дскасці
В. грама́дскасць
Т. грама́дскасцю
М. грама́дскасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грама́дскасць, -і, ж., зб.

1. Перадавая, найбольш актыўная частка грамадства.

Пісьменніцкая г.

Вынесці што-н. на суд грамадскасці.

2. Грамадскія арганізацыі.

Прафсаюзная г. фабрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грама́дскасць ж., в разн. знач. обще́ственность;

г. заво́да — обще́ственность заво́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грама́дскасць, ‑і, ж.

1. Перадавая, найбольш актыўная частка грамадства. [Трэці з камунараў:] Пад партыйным кіраўніцтвам Працуем на якасць, Нам урад ідзе насустрач І наша грамадскасць. Купала. // Грамадскія арганізацыі. Грамадскасць завода.

2. Усведамленне грамадскіх інтарэсаў, патрэб, цікавасць да пытанняў грамадскага жыцця. Пачуццё грамадскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обще́ственность в разн. знач. грама́дскасць, -ці ж.;

чу́вство обще́ственности пачуццё грама́дскасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́казацца, -кажуся, -кажашся, -кажацца; -кажыся; зак.

1. Выказаць сваю думку пра што-н.

Сусветная грамадскасць выказалася супраць вайны.

В. па дакладзе.

В. за рэзалюцыю.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё, выгаварыцца.

Дайце жанчыне в.

3. Сказаць, у тых ці іншых словах перадаць сваю думку.

В. дакладна і коратка.

|| незак. выка́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́бліка ’супольнасць людзей, сабраных у пэўным месцы’ (ТСБМ), ст.-бел. публика ’публічнасць’ (1687). Запазычана праз польск. publika ’вялікі з’езд, публічны сход; грамадскасць’, першапачаткова ’агульны або дзяржаўны інтарэс’ (XVI–XVII стст.), што ўзыходзіць да лац. (res)publica, літаральна ’агульная справа’, гл. рэспубліка (ад лац. pūblicus ’народны, дзяржаўны, грамадскі’, скарочаны варыянт ад незафіксаванага *populicus < populus ’тлум, люд, народ’, гл. Банькоўскі, 2, 961, даслоўным перакладам якога было рэч паспалітая, адсюль паспо́льства ’грамадскасць, грамадства’. Розныя дэрываты, большасць з якіх запазычана з польскай і рускай моў, а таксама непасрэдна з лацінскай мовы (параўн. яшчэ ст.-бел. публикация, публиковати, публичный, Булыка, Лекс. запазыч., 33), распаўсюдзіліся пад уплывам франц. publik, publique (з XIII ст.) ’яўны, адкрыты, даступны ўсім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уго́дкі, ‑дак; адз. няма.

Уст. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты. // Наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой‑н. падзеі. Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75‑я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́дыум ’пасрэднік паміж людзьмі і «духамі»’ (ТСБМ), ст.-бел. медиумъ ’публічнасць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medyjum ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32), якое з лац. medium ’цэнтр’, ’асяроддзе’, ’грамадскасць, грамадскае жыццё’, ’прызначаны для грамадскага карыстання’. Суч. значэнне бел. лексемы магло прыйсці як з польск., так і з рус. моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грама́дства, ‑а, н.

1. Сукупнасць людзей, аб’яднаных пэўнымі адносінамі, якія абумоўлены спосабам вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Чалавечае грамадства. Гісторыя грамадства. // Эканамічны лад і адпаведная яго надбудова. Капіталістычнае грамадства. Сацыялістычнае грамадства. Камуністычнае грамадства.

2. Кола людзей, аб’яднаных чым‑н. агульным (паходжаннем, інтарэсамі і г. д.). Дваранскае грамадства.

3. Тое, што і грамадскасць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)