грамавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гром.

2. Вельмі моцны, аглушальны.

Г. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грамавы́ грамава́я грамаво́е грамавы́я
Р. грамаво́га грамаво́й
грамаво́е
грамаво́га грамавы́х
Д. грамаво́му грамаво́й грамаво́му грамавы́м
В. грамавы́ (неадуш.)
грамаво́га (адуш.)
грамаву́ю грамаво́е грамавы́я (неадуш.)
грамавы́х (адуш.)
Т. грамавы́м грамаво́й
грамаво́ю
грамавы́м грамавы́мі
М. грамавы́м грамаво́й грамавы́м грамавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грамавы́ громово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грамавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да грому (у 1 знач.). Раз-пораз успыхвалі сіняватыя маланкі і перакочваліся з канца ў канец грамавыя ўдары. Лынькоў.

2. Вельмі моцны, аглушальны. Грамавы голас. Грамавое «ура».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гром, -у, мн. грамы́, -о́ў, м.

1. Грукат, які суправаджае маланку ў час навальніцы.

Раскаты грому.

Як г. з яснага неба (перан.: раптоўна, нечакана).

2. перан., чаго або які. Моцны гул, грукат.

Г. апладысментаў.

|| прым. грамавы́, -а́я, -о́е.

Г. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

громово́й прям., перен. грамавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гамеры́чны, ‑ая, ‑ае.

Вялізны, незвычайных памераў або сілы.

•••

Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гуляннях алімпійскія багі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўвасо́біцца, ‑соблюся, ‑собішся, ‑собіцца; зак.

Увасобіцца ў каго‑, што‑н., прыняць іншы выгляд, іншую форму; ператварыцца; змяніцца. Уменне пераўвасобіцца, стаць на месца свайго героя і гаварыць яго мовай з’яўлялася той якасцю творчасці Змітрака Бядулі, якая забяспечыла яго творам вялікі і заслужаны поспех. Кучар. У адно імгненне Слава пераўвасобіўся. Імклівы, парывісты крок, рашучы позірк вачэй, грамавы голас. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́шысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук, ног. Нічыпар Сідаравіч павярнуўся і, убачыўшы, хто зайшоў да яго, размашыстымі крокамі падаўся насустрач. Сіўцоў. Касцістая, шырокая фігура, размашыстыя рухі, рэзкая хада, грамавы голас, велізарныя боты, — усім гэтым .. [Мальвіна] зразу зварочвае на сябе ўвагу. Колас. // Буйны, разгоністы (пра почырк). Двайны лісток з вучнёўскага сшытка ў клетачку густа спісаны размашыстым почыркам Сяргея Барсука. Жычка.

2. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.). Размашыстыя галіны дуба. Размашыстыя рогі. □ Аж колы сакочуць, не ўгледзіш за дышл[е]м, за размашыстым вобадам. Лынькоў. // Які шырока раскінуўся на вялікую адлегласць, шырокі.

3. Які вызначаецца шырынёй, паўнатой праяўлення. Такая, брат Алесь, туга — балючая, размашыстая, што кліча ў даль. Брыль. Вацік сядзеў на трактарным крэсле, глядзеў на бягучы пас, на яго размашыстую сілу. Баранавых. // Які вызначаецца смелым характарам, шырокай натурай. Перш за ўсё Саўка Мільгун размашысты чалавек, шырокая натура і гультай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ра, ‑ы, ж.

1. Рэальная або легендарная падзея, ад якой вядзецца летазлічэнне, а таксама адпаведная сістэма летазлічэння. Новая, або наша, эра ўмоўна пачынаецца з даты нараджэння міфічнага Ісуса Хрыста. □ [Андрэй Міхайлавіч:] — Ужо ў V веку да нашай эры пісаў пра Калхіду Гіпакрат. Самуйлёнак.

2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга. І на трыбуну — насцеж дзверы! — Пад грамавы гвардзейскі кліч Жаданым сонцам новай эры Упэўнена ўзышоў Ільіч. Смагаровіч. Гэта [паэзія Маякоўскага] вялікая скарбніца ідэй, вобразаў і пачуццяў, сацыяльная і мастацкая прырода якіх звязана з новай эрай гісторыі чалавецтва — эрай сацыялістычнай рэвалюцыі і будаўніцтва камунізма. «Беларусь».

3. Буйная адзінка храналагічнага падзелу геалагічнай гісторыі Зямлі. Эры падзяляюцца на перыяды, а перыяды — на эпохі.

•••

Архейская (азойская) эра — самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

Кайназойская эра — навейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

Мезазойская эра — сярэдняя эра між палеазойскай і кайназойскай у геалагічнай гісторыі Зямлі.

Палеазойская эра — эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая папярэднічае мезазойскай.

Эазойская эра — другая найстаражытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Лац. aera.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)