гравіта́цыя, -і, ж.

1. Сусветнае прыцягненне; уласцівасць матэрыі, якая выяўляецца ва ўзаемным прыцягненні ўсіх цел.

2. Метад здабычы карысных выкапняў, заснаваны на адрозненні шчыльнасці мінералаў і пустой пароды (спец.).

|| прым. гравітацы́йны, -ая, -ае.

Гравітацыйная энергія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гравіта́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гравіта́цыя
Р. гравіта́цыі
Д. гравіта́цыі
В. гравіта́цыю
Т. гравіта́цыяй
гравіта́цыяю
М. гравіта́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гравіта́цыя ж., физ. гравита́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гравіта́цыя, ‑і, ж.

Уласцівасць матэрыі, якая выражаецца ва ўзаемапрыцягненні цел; сусветнае прыцягненне.

[Ад лац. gravitas — цяжар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравита́ция физ. гравіта́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)