гравю́ра
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
гравю́ра |
гравю́ры |
| Р. |
гравю́ры |
гравю́р |
| Д. |
гравю́ры |
гравю́рам |
| В. |
гравю́ру |
гравю́ры |
| Т. |
гравю́рай гравю́раю |
гравю́рамі |
| М. |
гравю́ры |
гравю́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лінагравю́ра, -ы, ж.
1. Від гравюры (у 1 знач.) — атрыманне адлюстравання з плоскай друкаванай формы з лінолеуму або іншых пластычных матэрыялаў.
Тэхніка лінагравюры.
Займацца лінагравюрай.
2. Від гравюры — адлюстраванне, атрыманае з плоскай друкаванай формы на лінолеуме або іншых пластычных матэрыялах.
|| прым. лінагравю́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эста́мп, -а, мн. -ы, -аў, м.
Карціна — адбітак якога-н. відарыса, здымак з гравюры.
|| прым. эста́мпны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ксілагра́фія, -і, ж.
Гравіраванне на дрэве, а таксама сама гравюра на дрэве або адбітак з такой гравюры.
|| прым. ксілаграфі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
афо́рт, ‑а, М ‑рце, м.
Від гравюры на метале, у якім паглыбленыя элементы робяцца траўленнем металу кіслотамі, а таксама адбітак з такой гравюры. Афорты Рэмбранта.
[Фр. eau-forte — азотная кіслата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гравю́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гравюры. Гравюрная тэхніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.
Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.
Выстаўка афортаў.
|| прым. афо́ртны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ксілагра́фія, ‑і, ж.
1. Гравіраванне на дрэве. Майстэрства ксілаграфіі.
2. Гравюра на дрэве, адбітак з такой гравюры. Калекцыя ксілаграфій.
[Ад грэч. xylon — дрэва і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
політыпа́ж, ‑а, м.
1. Уст. Адбітак гравюры на дрэве ў тэксце кнігі.
2. Спец. Клішэ для віньетак, канцовак і пад.
[Фр. polytypage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калары́т, ‑у, М ‑рыце, м.
1. Спалучэнне фарбаў, колераў, якое стварае пэўнае адзінства ў карціне, каляровай гравюры, мазаіцы і пад. Светлы каларыт.
2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго‑н. Каларыт часу. Нацыянальны каларыт.
[Іт. colorito ад лац. color — колер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)