грабці́ся

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. грабу́ся грабё́мся
2-я ас. грабе́шся грабяце́ся
3-я ас. грабе́цца грабу́цца
Прошлы час
м. гро́бся граблі́ся
ж. грабла́ся
н. грабла́ся
Дзеепрыслоўе
цяп. час грабучы́ся

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грабці́ся,

гл. грэбціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́бціся і грабці́ся, грабуся, грабешся, грабецца; грабёмся, грабяцеся; пр. гробся, граблася і граблася, грэблася і граблося; незак.

1. Капацца, разграбаць што‑н. лапамі, пальцамі. Пасярод вуліцы заклапочана грабецца вялізны певень з чарадою кур — шукаюць спажывы. Палтаран. [Мацевіха] была на полі. Юрка гробся ў зямлі побач з ёю. Чорны.

2. Разм. Плысці, пасоўвацца, грабучы чым‑н. Грэбціся да берага. □ Павольна адзінокі параходзік Грабецца супраць круталобых хваль. Блатун. // перан. Імкнуцца да чаго‑н., пераадольваючы цяжкасці. — Не ў мае пяцьдзесят пяць год такую прамудрасць засвойваць, няхай ужо сыны мае.. на гэту справу грабуцца. Лынькоў.

3. Зал. да грэбці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)