гра́баць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гра́баю гра́баем
2-я ас. гра́баеш гра́баеце
3-я ас. гра́бае гра́баюць
Прошлы час
м. гра́баў гра́балі
ж. гра́бала
н. гра́бала
Загадны лад
2-я ас. гра́бай гра́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гра́баючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Разграбаць рукамі што‑н. І хлопец пачаў грабаць пад дошкаю зямлю. Чорны.

2. Вадзіць пальцамі, лапай, дакранаючыся да чаго‑н. [Ваўчыца] рванула полем наўздагад. Спынялася. Па мордзе лапай грабала, Хацела лес убачыць — не магла. Сербантовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Аднакр. да грабаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)