го́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; незак.

Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца.

Г. пры хадзьбе.

|| зак. зго́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рбіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. го́рблюся го́рбімся
2-я ас. го́рбішся го́рбіцеся
3-я ас. го́рбіцца го́рбяцца
Прошлы час
м. го́рбіўся го́рбіліся
ж. го́рбілася
н. го́рбілася
Загадны лад
2-я ас. го́рбіся го́рбіцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час го́рбячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

го́рбіцца несов. го́рбиться, суту́литься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.

1. Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца. Ад двухпудовага рэчавага мяшка дзяўчына крыху горбілася. Карпюк. Заранік горбіўся, трос галавой, аднак хавацца пад страху не думаў. Хадкевіч.

2. Паднімацца гарбом, утвараць выпукласць. Навакол сінелі лясы і горбіліся жоўтыя ад іржышча ўзгоркі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́рбіцца гл. горбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рбиться го́рбіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горба́титься гарба́ціцца, го́рбіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суту́литься суту́ліцца, го́рбіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суту́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

Быць або рабіцца сутулым; горбіцца.

|| зак. ссуту́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарба́ціцца, -ба́чуся, -ба́цішся, -ба́ціцца; незак. (разм.).

Тое, што і горбіцца.

Чалавек гарбаціцца.

|| зак. згарба́ціцца, -ба́чуся, -ба́цішся, -ба́ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)