го́каць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. го́каю го́каем
2-я ас. го́каеш го́каеце
3-я ас. го́кае го́каюць
Прошлы час
м. го́каў го́калі
ж. го́кала
н. го́кала
Загадны лад
2-я ас. го́кай го́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час го́каючы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заго́каць

‘пачаць гокаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заго́каю заго́каем
2-я ас. заго́каеш заго́каеце
3-я ас. заго́кае заго́каюць
Прошлы час
м. заго́каў заго́калі
ж. заго́кала
н. заго́кала
Загадны лад
2-я ас. заго́кай заго́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час заго́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Адго́каць ’паскакаць уволю’ (Бяльк.). Відаць, кантамінацыя адгопаць з гокаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагокаць ’зрабіць многа’ (чач. Мат. Гом.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад гокаць ’стукаць, біць’, у аснове якога гукапераймальны выклічнік гок!, параўн. набу́хаць ’наліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус. га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)