го́йкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. го́йкаю го́йкаем
2-я ас. го́йкаеш го́йкаеце
3-я ас. го́йкае го́йкаюць
Прошлы час
м. го́йкаў го́йкалі
ж. го́йкала
н. го́йкала
Загадны лад
2-я ас. го́йкай го́йкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час го́йкаючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Вымаўляць, выкрыкваць «гой». [Янук (скачучы, гойкае):] Гой, гой! Вяселле пачынаецца! Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́йкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да гойкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заго́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць гойкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́йканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гойкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да нас, ужо аднекуль з-пад ракі, даносіцца гойканне Анюты, але мы маўчым. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла? Паслядовіч. Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі. Танк. // Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах. Самуйлёнак. Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)