гламава́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гламава́ты |
гламава́тая |
гламава́тае |
гламава́тыя |
| Р. |
гламава́тага |
гламава́тай гламава́тае |
гламава́тага |
гламава́тых |
| Д. |
гламава́таму |
гламава́тай |
гламава́таму |
гламава́тым |
| В. |
гламава́ты (неадуш.) гламава́тага (адуш.) |
гламава́тую |
гламава́тае |
гламава́тыя (неадуш.) гламава́тых (адуш.) |
| Т. |
гламава́тым |
гламава́тай гламава́таю |
гламава́тым |
гламава́тымі |
| М. |
гламава́тым |
гламава́тай |
гламава́тым |
гламава́тых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Гламава́ты ’прыдуркаваты’ (Шат.). Няяснае слова Можа, звязана з групай слоў, якія Слаўскі (1, 281) прыводзіць для польск. glamać ’чмякаць у час яды, неакуратна есці’ (серб.-харв. glamàzati ’багата і не да ладу гаварыць; абдурваць і да т. п.’) і якія ён лічыць гукапераймальнымі. Няпэўна. Параўн. яшчэ гламазда́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гламазда́ ’расцяпа’ (БРС), ’нехлямяжы’ (Касп.), ’бесталковы чалавек’, ’бесталкоўшчына’ (Нас.), ’няўмека’ (Сцяшк. МГ), глымызда́ ’гламазда, няварты чалавек, лішні ў хаце’ (Бяльк.). Вельмі цёмнае слова. Няма дакладных адпаведнасцей ні ў рус., ні ва ўкр. мовах. Можна, аднак, параўнаць з серб.-харв. glamàzati ’гаварыць багата і не да ладу; абдурваць’, чэш. hlomoziti ’шумець, крычаць’ (гэтыя словы Слаўскі, 1, 281, лічыць гукапераймальнымі і роднаснымі польск. glamać). Вытворныя: гламаздзе́нь ’бесталковы мужчына’ (Нас.), гламаздзі́ць ’набіваць галаву, забіваць бакі; навальваць адно на другое’ (Нас.). Параўн. яшчэ гламава́ты. Падрабязны агляд слав. матэрыялу (у тым ліку і ўласныя імёны тыпу ст.-рус. Гломазда) і спробу этымалогіі дае Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)