Глаго́ліца ’глаголіца, назва адной са ст.-слав. азбук’. Рус. глаго́лица, укр. глаго́лиця. Утварэнне ад ст.-слав. глаголъ ’слова’. Гл. Фасмер, 1, 409; Шанскі, 1, Г, 85 (там і агляд праблематыкі). Як назва азбукі з’явілася прыблізна ў сярэдзіне XIX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глагалы́ ’першая гадзіна на ютрані’: «глаголы моя внуши Господи» (Нас.). З ц.-слав. мовы (параўн. ст.-слав., ц.-слав. глаголъ ’слова’; параўн. Фасмер, 1, 409); глагалы́ чыта́ць (Нас.) ’іржаць’ (аб конях; пераносна). Жартаўлівае ўтварэнне (дакладней, словаўжыванне) на базе царкоўнай тэрміналогіі. Аналагічнае адбылося і ва ўкр. мове. Параўн. укр. чита́ти глаго́ли ’стаяць без корму’ (Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)