ге́сенскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: гесенская муха гл. муха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́ссенский ге́сенскі;

ге́ссенская му́ха зоол. ге́сенская му́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ге́сенскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́сенскі ге́сенская ге́сенскае ге́сенскія
Р. ге́сенскага ге́сенскай
ге́сенскае
ге́сенскага ге́сенскіх
Д. ге́сенскаму ге́сенскай ге́сенскаму ге́сенскім
В. ге́сенскі (неадуш.)
ге́сенскага (адуш.)
ге́сенскую ге́сенскае ге́сенскія (неадуш.)
ге́сенскіх (адуш.)
Т. ге́сенскім ге́сенскай
ге́сенскаю
ге́сенскім ге́сенскімі
М. ге́сенскім ге́сенскай ге́сенскім ге́сенскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

му́ха, ‑і, ДМ мусе, ж.

Шырокараспаўсюджанае двухкрылае насякомае, якое часта з’яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

•••

Гесенская муха — камарападобнае насякомае атрада двухкрылых, небяспечны шкоднік хлебных злакаў.

Шпанская муха — а) невялікі жучок, шкоднік лісцевых дрэў і кустоў; б) пластыр з высушанага і здробненага гэтага жучка; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Быць пад мухаю гл. быць.

З мухамі (у носе) — з норавам.

Мухі дохнуць — пра каго‑н. вельмі сумнага, нуднага або што‑н. вельмі сумнае, нуднае.

Мухі не пакрыўдзіць гл. пакрыўдзіць.

Рабіць з мухі слана гл. рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ха ж. му́ха;

ге́сенская м. — ге́ссенская му́ха;

м. цэцэ́ — му́ха цеце́;

з му́хамі — с но́ровом;

му́хі не пакры́ўдзіць — му́хи не оби́дит;

быць — пад му́хай быть под му́хой;

му́хі до́хнуць — му́хи до́хнут;

мруць як му́хі — мрут как му́хи;

чува́ць, як м. праляці́ць — слы́шно, как му́ха пролети́т;

лічы́ць мух — счита́ть мух;

яка́я му́ха ўкусі́ла — (каго) кака́я му́ха укуси́ла (кого);

рабі́ць з му́хі слана́погов. де́лать из му́хи слона́;

ы́ццам, нібы́) му́ху праглыну́ў — (то́чно) му́ху проглоти́л;

як со́нная м. — как со́нная му́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́ха му́ха, -хі ж.;

шпа́нская му́ха зоол. шпа́нская му́ха;

ге́ссенская му́ха зоол. ге́сенская му́ха;

бе́лые му́хи бе́лыя му́хі;

быть под му́хой быць пад му́хай;

де́лать из му́хи слона́ рабі́ць з му́хі слана́;

(кака́я) му́ха укуси́ла (кого) (яка́я) му́ха ўкусі́ла (каго);

мрут как му́хи мруць як му́хі;

му́хи мрут (до́хнут) му́хі мруць (до́хнуць);

му́хи не оби́дит му́хі не пакры́ўдзіць;

слы́шно, как му́ха пролети́т чува́ць, як му́ха праляці́ць;

счита́ть мух лічы́ць мух;

о́чно) му́ху проглоти́лы́ццам, ні́бы) му́ху праглыну́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)