гергета́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гергечу́ герге́чам
2-я ас. герге́чаш герге́чаце
3-я ас. герге́ча герге́чуць
Прошлы час
м. гергета́ў гергета́лі
ж. гергета́ла
н. гергета́ла
Загадны лад
2-я ас. гергечы́ гергечы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час герге́чучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гергета́ць несов., разг.

1. (о гусях) гогота́ть;

2. прост. (разговаривать на непонятном языке) лопота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гергета́ць, ‑гечу, ‑гечаш, ‑геча; незак.

Разм.

1. Гагатаць (пра гусей). Крычалі гусі праразліва, Нястройным хорам гергеталі. Колас.

2. Гаварыць на незразумелай мове. У хаце паміж сабою гергеталі немцы. Чорны. — Чужыя людзі, — махнуў рукой Забела. — Зразумей, што ён гергеча. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гергета́ць ’гагатаць; лапатаць’ (БРС), ’гергетаць; невыразна гаварыць’ (Сцяшк.), гергата́ць ’гаварыць па-яўрэйску’ (Шат.), ’гагатаць’ (Шатал.), гергята́ць ’гаварыць невыразна’ (Жд. I). Рус. дыял. горгота́ть, гаргата́ть, укр. горгота́ти, серб.-харв. грго̀тати і г. д. Прасл. *gъrgotati (гукапераймальны дзеяслоў; матэрыял гл. у Слаўскага, I, 406; Трубачова, Эт. сл., 7, 208–209) < *gъrgati (Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загергета́ць, ‑гечу, ‑гечаш, ‑геча; зак.

Разм. Пачаць гергетаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гергетну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да гергетаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гергетну́ гергетнё́м
2-я ас. гергетне́ш гергетняце́
3-я ас. гергетне́ гергетну́ць
Прошлы час
м. гергетну́ў гергетну́лі
ж. гергетну́ла
н. гергетну́ла
Загадны лад
2-я ас. гергетні́ гергетні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час гергетну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ге́гацьгергетаць’ (Сцяшк.), ґе́ґаць (Жд. 1, Шатал.). Гукапераймальнага паходжання. Параўн. укр. ґе́ґати, польск. gęgać і далей рус. га́гать, польск. gagać, чэш. gágati, літ. gagė́ti, ням. gāgen і г. д. Слаўскі, 1, 272; Траўтман, 74–75. Да прасл. *gagati гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 83–84.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаварыць, казаць, гаманіць / ціха, невыразна: мармытаць, муркаць, гугнець, гугнявіць / абменьваючыся думкамі: гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць; баіць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, прастарэкаваць, лепятаць, лапатаць, ляпаць, пляскаць, бурчаць, плявузгаць, вякаць, чаўпці, вярзці (разм.); красамоўнічаць (разм. іран.) / абменьваючыся думкамі: зюзюкаць, дудукаць, тарабарыць, балакаць, сакрэтнічаць / на незразумелай мове: гергетаць (разм.); гуторыць, талкаваць, дзейкаць (абл.); выступаць, спяваць, трашчаць, барабаніць, бубніць, трубіць, гусці, рэзаць, сыпаць, плесці, несці, гарадзіць, малоць (перан.); брахаць, гаўкаць (перан., груб.) □ весці размову, весці гутарку, мець гутарку, весці гамонку, трымаць гаворку, перакідвацца словамі, трубіць у вушы, званіць ва ўсе званы, біць у бубен, распускаць язык, часаць язык, мазоліць язык, малоць языком, трапаць языком, мянціць языком, мянташыць языком, пераліваць з пустога ў парожняе, тачыць лясы, тачыць балясы, разводзіць балясы, разводзіць балачкі, разводзіць тары-бары

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)