генера́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. генера́льскі генера́льская генера́льскае генера́льскія
Р. генера́льскага генера́льскай
генера́льскае
генера́льскага генера́льскіх
Д. генера́льскаму генера́льскай генера́льскаму генера́льскім
В. генера́льскі (неадуш.)
генера́льскага (адуш.)
генера́льскую генера́льскае генера́льскія (неадуш.)
генера́льскіх (адуш.)
Т. генера́льскім генера́льскай
генера́льскаю
генера́льскім генера́льскімі
М. генера́льскім генера́льскай генера́льскім генера́льскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генера́льскі генера́льский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генера́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да генерала, належыць яму. Генеральскае званне. Генеральскія пагоны. Генеральская шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Воінскае званне вышэйшага каманднага складу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Г.-маёр.

Г.-лейтэнант.

Г.-палкоўнік.

Г. арміі.

|| прым. генера́льскі, -ая, -ае.

Генеральскія пагоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генера́льский генера́льскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лампа́с, ‑а, м.

Шырокая паласа з каляровага сукна, нашытая на форменныя штаны ўздоўж бакавога шва. Генеральскі лампас.

[Фр. lampas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́л, ‑а, м.

Воінскае званне або чын вышэйшага каманднага і начальніцкага саставу ў арміі. // Асоба, якая мае гэта званне.

•••

Генерал ад інфантэрыі — самы высокі генеральскі чын у пяхотных войсках царскай арміі; асоба, якая мела гэта званне.

Генерал арміі — самае высокае званне генералаў; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-лейтэнант — другое па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-маёр — першае (малодшае) генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-палкоўнік — трэцяе па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

[Ад лац. generalis — агульны, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)