генера́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. генера́л генера́лы
Р. генера́ла генера́лаў
Д. генера́лу генера́лам
В. генера́ла генера́лаў
Т. генера́лам генера́ламі
М. генера́ле генера́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ато́рней-генера́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ато́рней-генера́л ато́рней-генера́лы
Р. ато́рней-генера́ла ато́рней-генера́лаў
Д. ато́рней-генера́лу ато́рней-генера́лам
В. ато́рней-генера́ла ато́рней-генера́лаў
Т. ато́рней-генера́лам ато́рней-генера́ламі
М. ато́рней-генера́ле ато́рней-генера́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аксельба́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Наплечны шнур на мундзір (у генералаў, афіцэраў генеральнага штаба, штабных афіцэраў і ад’ютантаў розных рангаў у некаторых арміях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпале́т, -а, М -е́це, часцей мн. -ы, -аў, м.

1. Наплечны знак адрознення воінскага звання на ваеннай форме (уст.).

2. Парадны пагон афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаны махрамі, пазументамі (у некаторых арміях).

3. Элемент дэкору адзення.

|| прым. эпале́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заба́ўнік, ‑а, м.

Чалавек, які ўмее весяліць, пацяшаць; арганізатар забаў. Ля тылы ладзіўся цэлы спектакль. Група забаўнікаў паказвала Гітлера і яго генералаў, як збіраліся яны браць Маскву і што з таго выйшла. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўпра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа, не паспявае ўправіцца з кім‑, чым‑н. Цяпер не было боепрыпасаў, і Клямт .. думаў пра бой з трывогаю, лаючы ў душы тылавых службістаў і няўпраўных генералаў, якія не маглі ў свой час пра гэта паклапаціцца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

Разм. Узабрацца на што‑н. высокае або на верх чаго‑н. Узмасціцца на дах. // Заняць пэўнае месца, пасаду. Не пераварот у царскім палацы, не змова свіцкіх генералаў з наследнікам, якому да свербу карціць самому ўзмасціцца на трон, — помста ад імя народа. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяце́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу. І помніць дагэтуль Замосце і Снежна, Як беглі палкі генералаў мяцежных. Глебка. // Які заклікае, падбухторвае да мяцяжу. Мяцежная прамова.

2. перан. Трывожны, неспакойны, бурны. Мяцежны характар. □ Мяцежныя жаданні напаўнялі.. [Юльчына] сэрца. Бядуля. Прыходзіў вялікі, прыходзіў мяцежны І радасны росквіт суровай зямлі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́л, ‑а, м.

Воінскае званне або чын вышэйшага каманднага і начальніцкага саставу ў арміі. // Асоба, якая мае гэта званне.

•••

Генерал ад інфантэрыі — самы высокі генеральскі чын у пяхотных войсках царскай арміі; асоба, якая мела гэта званне.

Генерал арміі — самае высокае званне генералаў; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-лейтэнант — другое па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-маёр — першае (малодшае) генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-палкоўнік — трэцяе па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

[Ад лац. generalis — агульны, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., каго-што.

Даглядаючы, забяспечыць рост чаго‑н.; вырасціць. Яны [дэлегаты] прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць, Як асушыць балот прасторы. Багаты ўраджай узрасціць. Танк. Ківалі верхавіннем высокія вольхі. Іх балота ўзрасціла. Куляшоў. / у перан. ужыв. [Бацька:] — Я ўсе ж павінен служыць сваім людзям, тым людзям, якія ўзрасцілі мой талент, якія стварылі мне славу. Мікуліч. // Узгадаваць. Марыля гатова мучыцца, ахвяраваць усім, толькі, б узрасціць і выхаваць дзяцей. Ярош. Дачку ўзрасціў я. Ёй — дай божа — дваццаць, Яна сама павінна разабрацца. Ставер. // перан. Стварыць клапатлівымі адносінамі. Узрасціць кадры. □ Палессе! Сынам сваім ты даравала Не толькі жыццё і сілу — Ты пастухоў сваіх і генералаў Для гісторыі ўзрасціла. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)