гелія..., (гл. геліё...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «геліё...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: геліяграфія, геліяскоп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геліё... (а таксама гелія...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення, напр.: геліёграф, геліёметр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гелія... (гл. геліё...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «геліё...», калі націск падае на другую частку, напр.: геліяграфія, геліяскоп, геліятэрапія, геліяўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геліё... (а таксама гелія...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення, напрыклад: геліёметр, геліетэрапія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)