геаме́трыя, -і, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны і формы.

|| прым. геаметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геаме́трыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. геаме́трыя
Р. геаме́трыі
Д. геаме́трыі
В. геаме́трыю
Т. геаме́трыяй
геаме́трыяю
М. геаме́трыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

геаме́трыя ж. геоме́трия;

аналіты́чная г. — аналити́ческая геоме́трия;

начарта́льная г. — начерта́тельная геоме́трия;

эўклі́дава г. — евкли́дова геоме́трия;

г. Лабачэ́ўскага — геоме́трия Лобаче́вского

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае формы цел і ўласцівасці прасторавых велічынь.

•••

Аналітычная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які праводзіць геаметрычныя даследаванні метадамі алгебры і аналізу.

Начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

[Ад грэч. gē — зямля і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Геаме́трыягеаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начарта́льны, -ая, -ае.

У выразе: начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начарта́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: начартальная геаметрыя гл. геаметрыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геоме́трия геаме́трыя, -рыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начарта́льны: ~ная геаме́трыя начерта́тельная геоме́трия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эўклі́даў: ~дава геаме́трыя евкли́дова геоме́трия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)