гвалтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., каго-што.

1. Чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).

Г. чыю-н. волю.

2. Сілай прымушаць да палавой сувязі.

|| зак. згвалтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. гвалтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвалтава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гвалту́ю гвалту́ем
2-я ас. гвалту́еш гвалту́еце
3-я ас. гвалту́е гвалту́юць
Прошлы час
м. гвалтава́ў гвалтава́лі
ж. гвалтава́ла
н. гвалтава́ла
Загадны лад
2-я ас. гвалту́й гвалту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гвалту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гвалтава́ць несов.

1. наси́ловать; угнета́ть;

2. разг., см. гва́лціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гвалтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Чыніць гвалт (у 1, 2 знач.); здзекавацца, прыгнятаць, няволіць. Нямецка-фашысцкія захопнікі, як толькі ўварваліся ў горад, адразу ж пачалі рабаваць, забіваць і гвалтаваць мірнае насельніцтва. «Беларусь».

2. Сілаю прымушаць жанчыну да палавога акта. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны .. Бачылі, як п’яныя манахі гвалтавалі вясковую дзяўчыну, выкручвалі ёй рукі. Галавач.

3. Крычаць, шумець. — Алё! — гвалтаваў тэлефаніст каля апарата. Нікановіч. Навокал спяваюць, аж залягаюць, пеўні, кудахчуць куры, гвалтуюць вераб’і. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згвалтава́ць гл. гвалтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвалтава́нне, -я, н.

1. гл. гвалтаваць.

2. Тое, што і гвалт (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гва́лціць, -лчу, -лціш, -лціць; незак., каго-што.

Тое, што і гвалтаваць.

|| зак. згва́лціць, -лчу, -лціш, -лціць; -лчаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наси́льничать несов., разг. прымуша́ць сі́лай; гвалтава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гва́лціць, ‑лчу, ‑лціш, ‑лціць; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і гвалтаваць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвалтава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гвалтаваць.

2. Тое, што і гвалт (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)