гашэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Прыстасаванне ў агнястрэльнай зброі для спуску курка.

Націснуць на гашэтку.

|| прым. гашэ́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гашэ́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гашэ́тка гашэ́ткі
Р. гашэ́ткі гашэ́так
Д. гашэ́тцы гашэ́ткам
В. гашэ́тку гашэ́ткі
Т. гашэ́ткай
гашэ́ткаю
гашэ́ткамі
М. гашэ́тцы гашэ́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гашэ́тка ж. гаше́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гашэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кручок у агнястрэльнай зброі для спуску ўзведзенага курка. Схаваўшы галаву за шчыт, кулямётчык націснуў па гашэтку, і «Максім» засакатаў. Дудо.

[Фр. gachette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гашэ́ткагашэтка’ (БРС). Укр. гаше́тка ’тс’. Запазычанне з рус. гаше́тка ’тс’, дзе яно з пачатку XX ст. узята з франц. мовы (gâchette ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаше́тка гашэ́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)