га́хаць несов., разг. (ударять, стукать) ба́хать, а́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́хаць і га́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

3 сілай удараць, суправаджаючы ўдар выкрыкам слова «гах!».

|| аднакр. га́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́хаць і га́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. З сілаю удараць, суправаджаючы ўдар выкрыкам «гах!». Узнімаючы цяжкі лом, .. [баец] гахкаў і з сілай апускаў яго ў мёрзлую зямлю, намерваючыся адвярнуць вялікую скібу. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Аднакр. да гахаць. Нарэшце з усяе сілы мужчыны гахнулі яшчэ раз. І дзверы адчыніліся. Кавалёў. Наўмыснік гахнуў молатам па зубілу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біць, збіваць, удараць, сцёбаць, сцябаць, катаваць, лупцаваць, перыць; хвастаць, жарыць, латашыць, лупіць, таўчы, шпыляць, куксаць, калашмаціць, акладаць, батожыць, пісажыць, шлёгаць, шалёстаць, гасіць, гахаць, пярэсціць, дубасіць, джвагаць, гваздаць, бамберыць (разм.); частаваць, хрысціць, сячы, паласаваць, малаціць, мясіць, грэць (перан.) □ лічыць скабы, даваць кухталёў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)