гарта́нны, -ая, -ае.

1. гл. гартань.

2. Пра гукі: раскацісты, гарлавы.

Гартанная мова.

|| наз. гарта́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарта́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарта́нны гарта́нная гарта́ннае гарта́нныя
Р. гарта́ннага гарта́ннай
гарта́ннае
гарта́ннага гарта́нных
Д. гарта́ннаму гарта́ннай гарта́ннаму гарта́нным
В. гарта́нны (неадуш.)
гарта́ннага (адуш.)
гарта́нную гарта́ннае гарта́нныя (неадуш.)
гарта́нных (адуш.)
Т. гарта́нным гарта́ннай
гарта́ннаю
гарта́нным гарта́ннымі
М. гарта́нным гарта́ннай гарта́нным гарта́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарта́нны горта́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарта́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гартані. Гартанныя мышцы. Гартанны нерв.

2. Які ўтвараецца ў гартані (пра гукі мовы). Гартанны гук. Гартанныя зычныя.

3. Багаты гартаннымі гукамі. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарта́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

|| прым. гарта́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змы́чна-гарта́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. змы́чна-гарта́нны змы́чна-гарта́нная змы́чна-гарта́ннае змы́чна-гарта́нныя
Р. змы́чна-гарта́ннага змы́чна-гарта́ннай
змы́чна-гарта́ннае
змы́чна-гарта́ннага змы́чна-гарта́нных
Д. змы́чна-гарта́ннаму змы́чна-гарта́ннай змы́чна-гарта́ннаму змы́чна-гарта́нным
В. змы́чна-гарта́нны (неадуш.)
змы́чна-гарта́ннага (адуш.)
змы́чна-гарта́нную змы́чна-гарта́ннае змы́чна-гарта́нныя (неадуш.)
змы́чна-гарта́нных (адуш.)
Т. змы́чна-гарта́нным змы́чна-гарта́ннай
змы́чна-гарта́ннаю
змы́чна-гарта́нным змы́чна-гарта́ннымі
М. змы́чна-гарта́нным змы́чна-гарта́ннай змы́чна-гарта́нным змы́чна-гарта́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

горта́нный гарта́нны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смы́чно-горта́нный лингв. узры́ўна-гарта́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдыха́нне, ‑я, н.

1. Гук, які ўтвараецца пры выдыху ў вымаўленні, спевах і пад. Гаварыць з прыдыханнем.

2. Спец. Гартанны гук, які ўтвараецца пры дапамозе трэння струменю паветра аб краі збліжаных, але ненапружаных галасавых звязак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус. га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)