гаро́тны, -ая, -ае.

Няшчасны, поўны гора, нястач, бедны.

Г. чалавек.

Гаротнае жыццё.

|| наз. гаро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаро́тны

1. (о человеке) горемы́чный; несча́стный;

2. (о чувстве, состоянии) горемы́чный; го́рестный; го́рький;

~нае жыццё — горемы́чная жизнь;

~ныя ду́мкі — го́рестные (го́рькие) мы́сли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Шамякін. // Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё. // Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаро́тныгаротны, няшчасны’, гаро́тнік ’тс’ (БРС, Шат., Касп.), гаро́тніца (Шат.). Параўн. далей гаро́тнасць (БРС). У аснове ляжыць *gorʼetьnъ (< *gorʼeta < *gorʼe). Параўн. напісанне ў Насовіча: горе́тникъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарапа́шны, -ая, -ае (разм.).

Бедны, гаротны.

Гарапашная доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горемы́чный гаро́тны; разг. гарапа́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обездо́ленный абяздо́лены; (несчастный) гаро́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тнасць ж. го́ресть; см. гаро́тны2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рны², -ая, -ае (разм.).

Поўны гора; гаротны.

Г. сум твой сэрцам чую.

Горна (безас.; у знач. вык.) на душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарапа́шнік, -а, мн. -і, -аў (разм.).

Бедны, гаротны чалавек.

|| ж. гарапа́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. гарапа́шніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)