гарнізо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гарнізона, належыць яму. Гарнізонная артылерыя. Гарнізонная служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарнізо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вайсковыя часці, размешчаныя ў якім-н. населеным пункце, крэпасці.

|| прым. гарнізо́нны, -ая, -ае.

Гарнізонная служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарнізо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарнізо́нны гарнізо́нная гарнізо́ннае гарнізо́нныя
Р. гарнізо́ннага гарнізо́ннай
гарнізо́ннае
гарнізо́ннага гарнізо́нных
Д. гарнізо́ннаму гарнізо́ннай гарнізо́ннаму гарнізо́нным
В. гарнізо́нны (неадуш.)
гарнізо́ннага (адуш.)
гарнізо́нную гарнізо́ннае гарнізо́нныя (неадуш.)
гарнізо́нных (адуш.)
Т. гарнізо́нным гарнізо́ннай
гарнізо́ннаю
гарнізо́нным гарнізо́ннымі
М. гарнізо́нным гарнізо́ннай гарнізо́нным гарнізо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)