гарнавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. горан.

2. у знач. наз. гарнавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Рабочы пры горне.

Г. доменнай печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарнавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарнавы́ гарнава́я гарнаво́е гарнавы́я
Р. гарнаво́га гарнаво́й
гарнаво́е
гарнаво́га гарнавы́х
Д. гарнаво́му гарнаво́й гарнаво́му гарнавы́м
В. гарнавы́ (неадуш.)
гарнаво́га (адуш.)
гарнаву́ю гарнаво́е гарнавы́я (неадуш.)
гарнавы́х (адуш.)
Т. гарнавы́м гарнаво́й
гарнаво́ю
гарнавы́м гарнавы́мі
М. гарнавы́м гарнаво́й гарнавы́м гарнавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарнавы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. гарнавы́ гарнавы́я
Р. гарнаво́га гарнавы́х
Д. гарнаво́му гарнавы́м
В. гарнаво́га гарнавы́х
Т. гарнавы́м гарнавы́мі
М. гарнавы́м гарнавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарнавы́ тех.

1. прил. горново́й;

2. в знач. сущ. горново́й, горновщи́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарнавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.

2. у знач. наз. гарнавы́, ‑ога, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

1. Кавальская печ з мяхамі і паддувалам для награвання і пераплаўкі металаў ці печ для абпальвання керамічных вырабаў.

2. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

|| прым. гарнавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горново́й тех.

1. сущ. гарнавы́, -во́га м.;

2. прил. гарнавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горновщи́к тех. гарнавы́, -во́га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)