гармо́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гармо́нік гармо́нікі
Р. гармо́ніка гармо́нікаў
Д. гармо́ніку гармо́нікам
В. гармо́нік гармо́нікі
Т. гармо́нікам гармо́нікамі
М. гармо́ніку гармо́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гармо́нік м.

1. гармо́ника ж.; гармо́шка ж., гармо́нь ж.;

2.: ~кам гармо́шкой; гармо́никой;

бо́ты ~кам — сапоги́ гармо́шкой (гармо́никой);

губны́ г. — губна́я гармо́ника (гармо́шка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гармо́нік, ‑а, м.

1. Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк, злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі, і клавіятуры. Гармонік усхліпнуў і зноў зайграў — вясёлую прыпевачную мелодыю. Асіпенка.

2. у знач. прысл. гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.). Халявы гармонікам. □ Сціснуў [Ігналя] кулакі, насупіў бровы, зморшчыў лоб у гармонік і мармытаў сабе пад нос: — Ліха на мяне! Ліха на мяне! Бядуля.

•••

Губны гармонік — музычны інструмент у выглядзе прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.

2. у знач. прысл. гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).

Злажыць ліст паперы гармонікам.

Гу́бны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гармо́нікгармонік’ (БРС, Касп., Шат.), ’малы губны гармонік’ (Сцяц.). Дысіміляцыяй (м — н > м — л) з гармо́нік узнікла гармо́лік (Шат.); параўн. рус. дыял. гармо́ль ’тс’ (СРНГ, 6, 144). Рус. гармо́ника, гармо́нь. Запазычанне з ням. Harmonika (< англ.). Гл. Фасмер, 1, 394; Шанскі, 1, Г, 30. Няясна, як у бел. мове ўзнікла слова м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гармонік; трохрадка, хромка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трохра́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (разм.).

Трохрадны гармонік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі гармонік са складанай сістэмай ладоў.

|| прым. бая́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талья́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Аднарадны рускі гармонік.

Даносіліся гукі тальянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́н

гармонік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бая́н бая́ны
Р. бая́на бая́наў
Д. бая́ну бая́нам
В. бая́н бая́ны
Т. бая́нам бая́намі
М. бая́не бая́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)