гардэро́б, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Шафа для адзення.

2. -а. Памяшканне ў грамадскіх будынках для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў.

3. -у. Усё адзенне аднаго чалавека.

Папоўніць г. акцёра.

|| прым. гардэро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гардэро́б

‘адзенне аднаго чалавека’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гардэро́б
Р. гардэро́бу
Д. гардэро́бу
В. гардэро́б
Т. гардэро́бам
М. гардэро́бе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гардэро́б

‘шафа для адзення; раздзявальня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гардэро́б гардэро́бы
Р. гардэро́ба гардэро́баў
Д. гардэро́бу гардэро́бам
В. гардэро́б гардэро́бы
Т. гардэро́бам гардэро́бамі
М. гардэро́бе гардэро́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гардэро́б, -ба, (одежда) -бу м. гардеро́б;

дзве́рцы ~ба былі́ адчы́нены — две́рка гардеро́ба была́ откры́та;

у тэа́тры г. змяшча́ецца на ні́жнім паве́рсе — в теа́тре гардеро́б помеща́ется в ни́жнем этаже́;

г. арты́ста — гардеро́б арти́ста

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гардэро́б, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Шафа для адзення.

2. ‑а. Месца ў грамадскім памяшканні, прызначанае для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня. Многія гледачы заходзілі ў гардэроб, здымалі верхнюю вопратку. Мележ.

3. ‑у. Усё адзенне аднаго чалавека. Гардэроб артыста.

[Фр. garde-robe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гардэро́б (БРС). Рус. гардеро́б (з 1722 г.), укр. гардеро́б. Запазычанне з франц. garderobe ’тс’. Бел. мова атрымала гэта слова, відавочна, праз пасрэдніцтва рус. мовы. Гл. Фасмер, 1, 393; Шанскі, 1, Г, 28–29 (які, аднак, пытання аб ролі рус. мовы не ставіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гардэро́бная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыфанье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і гардэроб (у 1 знач.).

|| прым. шыфанье́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гардеро́б в разн. знач. гардэро́б, -ба м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзява́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. і (разм.) раздзява́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)