гарбі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.

Акруглы выступ на чым-н., выпукласць.

|| памянш. гарбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Нос з гарбінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарбі́на ж. горби́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарбі́на, ‑ы, ж.

Выпукласць, акруглены выступ на чым‑н. Абшары балот змушалі людзей цесна сяліцца на гарбінах пясчаных выспаў, каб мець больш сухой зямлі пад пасевы. Дуброўскі. У сініх гарбінах гор, што цямнелі наводдаль.., збіраліся, дымячыся, навальнічныя хмары. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Памянш. да гарбіна; маленькая гарбіна. Нос з гарбінкай. □ Кожная грудка лёду, кожны парог — гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць .. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбя́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і гарбіна. У стэрэатрубу добра было відаць, як на самым гарбяку кургана з’явіліся чорныя сілуэты. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)