Гара́чкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гара́чкі
Р. Гара́чак
Гара́чкаў
Д. Гара́чкам
В. Гара́чкі
Т. Гара́чкамі
М. Гара́чках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выпа́рына, -ы, ж.

Пот, які выступае на целе (звычайна ў хворага пасля гарачкі).

Пакрыцца выпарынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гара́чка
Р. гара́чкі
Д. гара́чцы
В. гара́чку
Т. гара́чкай
гара́чкаю
М. гара́чцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сгоряча́ нареч. з гара́чкі, пагарачы́ўшыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; зак., да чаго (разм.).

Празмерным ужываннем спіртнога нашкодзіць сабе, свайму здароўю.

Д. да белай гарачкі.

|| незак. дапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вгоряча́х нареч., прост. з гара́чкі, пагарачы́ўшыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паралічу (у 1 знач.), да паралітыка. Паралітычная форма гарачкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мітурысы сабіраць ’трызніць з гарачкі’ (Бяд.). Няясна. Магчыма, звязана з рус. смал. митулить ’расказваць лухту’, ’несці лухту’, якое, мусіць, можна звязаць з мі́тусь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапі́цца сов., разг. (чрезмерным пьянством причинить себе вред) допи́ться;

д. да бе́лай гара́чкі — допи́ться до бе́лой горя́чки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змий уст. змей, род. зме́я м.;

до зелёного зми́я (допи́ться) да зялёнага зме́я (да бе́лай гара́чкі) дапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)