Га́рац ’гарнец’ (Жд. 1). У аснове ляжыць запазычаная з польск. мовы (параўн. і выбухное ґ) лексема га́рнец ’тс’ (гл.), якая ва ўскосных склонах мае формы р скл. га́рца, мн. л. га́рцы, якія ўтварыліся ў выніку спрашчэння групы зычных (га́рнца > га́рца; га́рнцы > га́рцы). Ад гэтай новай асновы ўтварылася форма наз. скл. га́рац. Гл. га́рнец, га́рчык. Параўн. і ўкр. га́рець ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарц ’мера збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Таго ж паходжання, што і га́рац, га́рчык, га́рнец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рнец ’гарнец’ (БРС, Сцяшк., Касп., Бяльк., Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. га́рнец, укр. га́рнець. Запазычанне з польск. garniec ’тс’ (а гэта вытворнае ад *gъrnъ; гл. Слаўскі, 1, 260). Ст.-бел. кгарнецъ, гарнецъ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 147). Параўн. га́рац, га́рчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рчык ’гарнец; назва меры’ (Касп., Шат., памянш. ад га́рнец), га́рчык (Сл. паўн.-зах.), укр. га́рчык. Лічыцца памяншальнай формай ад га́рнец (гл.); так думае Шатэрнік (гл. пад гарнец), але можна ставіць пытанне і аб паходжанні ад гарац (гл.). Параўн. і ўкр. га́рець. Так, прынамсі, мяркуе Грынч. (гл. пад га́рець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)