каналіза́цыя, -і, ж.

Сістэма труб, падземных каналаў для выдалення нечыстот.

Гарадская к.

|| прым. каналізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метрапалітэ́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гарадская электрычная чыгунка, звычайна падземная.

|| прым. метрапалітэ́нны, -ая, -ае і метрапалітэ́наўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадскі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарадскі́ гарадска́я гарадско́е гарадскі́я
Р. гарадско́га гарадско́й
гарадско́е
гарадско́га гарадскі́х
Д. гарадско́му гарадско́й гарадско́му гарадскі́м
В. гарадскі́ (неадуш.)
гарадско́га (адуш.)
гарадску́ю гарадско́е гарадскі́я (неадуш.)
гарадскі́х (адуш.)
Т. гарадскі́м гарадско́й
гарадско́ю
гарадскі́м гарадскі́мі
М. гарадскі́м гарадско́й гарадскі́м гарадскі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крэмль, крамля́, мн. крамлі́, крамлёў, м.

Унутраная гарадская крэпасць у старажытных рускіх гарадах.

Смаленскі к.

|| прым. крамлёўскі, -ая, -ае.

Крамлёўская сцяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цытадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Гарадская крэпасць.

2. перан., чаго. Цвярдыня, апора (высок.).

Ц. міру.

Брэсцкая ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́туша, -ы, мн. -ы, -туш, ж.

У некаторых еўрапейскіх краінах: орган гарадскога самакіравання, а таксама будынак, дзе ён размяшчаецца.

Гарадская р.

|| прым. ра́тушны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горада (у 1 знач.). Гарадская вуліца. Гарадскі парк. Гарадскі звычай.

2. у знач. наз. гарадскі́, ‑ога, м.; гарадска́я, ‑ой, ж. Жыхар, жыхарка горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метрапалітэ́н, ‑а, м.

Гарадская электрычная чыгунка, звычайна падземная. У Мінску будуецца метрапалітэн.

[Фр. métropolitain — які ёсць у сталіцы, ад лац. і грэч. mētropolis — галоўны горад, сталіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (уст.).

Да ўвядзення трамвайнага руху: гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе, а таксама вагон такой дарогі.

|| прым. ко́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́ма², -ы, мн. -ы, дум, ж.

Назва розных органаў цэнтральнага, а таксама мясцовага кіраўніцтва ў Расіі ў розныя часы.

Дзяржаўная д.

Баярская д.

Гарадская д.

|| прым. ду́мны, -ая, -ае і ду́мскі, -ая, -ае.

Думныя баяры.

Думскі дэпутат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)