го́рад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́рад гарады́
Р. го́рада гарадо́ў
Д. го́раду гарада́м
В. го́рад гарады́
Т. го́радам гарада́мі
М. го́радзе гарада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́рад-геро́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́рад-геро́й гарады-геро́і
Р. го́рада-геро́я гарадо́ў-геро́яў
Д. го́раду-геро́ю гарада́м-геро́ям
В. го́рад-геро́й гарады-геро́і
Т. го́радам-геро́ем гарада́мі-геро́ямі
М. го́радзе-геро́і гарада́х-геро́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэзурбані́зм, ‑у, м.

Кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам вольнае рассяленне сярод сельскай прыроды.

[Ад фр. de..., des... і лац. urbanus — гарадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геро́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Храбры, самаадданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

Г.

Вялікай Айчыннай вайны.

Г. працы.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора.

Г. рамана.

3. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя.

Г. нашага часу.

4. каго-чаго. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з’яўляецца прадметам захаплення.

Г. дня.

Герой Беларусі — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам.

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла масавы гераізм і мужнасць у абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці за абарону і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

|| ж. гераі́ня, -і, мн. -і, -раінь.

Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР шматдзетным маці, якія выхавалі не менш як 10 дзяцей.

|| прым. геро́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)