гальваніза́цыя, -і, ж.

Прымяненне пастаяннага электрычнага току для лекавых мэт або для пакрыцця слоем металу якіх-н. прадметаў.

|| прым. гальванізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гальваніза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гальваніза́цыя
Р. гальваніза́цыі
Д. гальваніза́цыі
В. гальваніза́цыю
Т. гальваніза́цыяй
гальваніза́цыяю
М. гальваніза́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гальваніза́цыя ж., спец. гальваниза́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гальваніза́цыя, ‑і, ж.

Прымяненне з тэхнічнай або медыцынскай мэтай пастаяннага электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гальваниза́ция гальваніза́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)